You are viewing [info]bielameta's journal

You're welcome!

naomi

Я тут глянула - ужо амаль два гады вяду жж у рэжыме падзамка і вось толькі зараз зачасаліся рукі зрабіць так званы "верхі" запіс. Прывітальны такі, як надпіс "welcom" на уваходзе :)

Праз рэжым "фрэдс онлі" мой ЖЖ для мяне - сапраўдная утульная жэжэшачка :) Пра тое, што яна існуе, ведаюць только мае фрэнды - сваіх знаёмых з "рэала" у сваё паралельнае жыццё я не пасвячаю. 

ЖЖ для мяне ў першую чаргу - сродак камунікацыі. У другую  - крыніца інфармацыі. Шкадую свае нервы, газеты чытаю рэдка і веру, што калі здарыцца нешта такое, пра што абавязкова трэба ведаць - пра гэта напішуць у ЖЖ :)) 

Я паважаю сваіх сяброў, з цікавасцю іх чытаю і спакойна стаўлюся да іх мелкіх неадэкватнасцяў. Як, зрэшты, і да вялікіх :)
Разлічваю на ўзаемнасць :)

З часам з'яўляліся пэўныя тэматычныя табу: я не пішу пра сваё прыватнае жыццё, не пісала пра вучобу (за выключэннем эпапеі з размеркаваннем), не пішу яшчэ, калі нельга з пэўных прычынаў нешта згадваць напрамую. Таямнічасць, неназыванне імёнаў, пазбяганне дэталяў, на якіх можна папаліцца - каму яно трэба?  

Прывітанні, пытанні, заўвагі, скаргі і прапановы прымаюцца ў каментах да гэтага допіса, які ўжо трэба заканчваць, каб надта не зацягваць :)

Пачувайцеся, добрыя людзі, ў маіх віртуальных гасцях як дома :)






study of lucy
Пашла зранку ў бассейн - ну, думаю, лняма лепшага занятку для раніцы нядзелі. Наплавалася, спусцілася ў файе, высушыла іхным прыдзеланым на сцянкі фенам валасы (са сваім фенам у нас прыходзіць нельга), раслабленая і радасная як слон прысела на лаву, каб абуцца, адкінулася да спінкі і як ударылася патыліцай аб сцяну! Ажно зорачкі перад вачыма замігцелі..

Галава баліць, настрой ніжэй нуля і паложаны мне цяпер пасцельны рэжым. А паколькі сям'я едзе ў Рэчыцу да аўторка вечара, поўны пакой будзе забяспечаны. Каб ведаць толькі дакладна - сатрасенне, ці не сатрасенне?
  • 33 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Фармат

study of lucy
Ад сёньняшняга дня журнал вядзецца ў рэжыме friends only.